У Іране заявілі, што Трамп павінен змяніць тон, калі хоча дамовы
Раней прэзідэнт ЗША заявіў, што «без сумневу» аддасць загад на чарговае бамбаванне ядзерных аб’ектаў Ірана, калі палічыць гэта неабходным.
Дональд Трамп, Joe Raedle / Getty Images
У Іране заявілі, што не будуць цярпець абраз, і калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «хацеў бы дамовы», ён павінен спыніць «няветлівы і непрымальны тон» у дачыненні да вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі. Пра гэта міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы напісаў у X.
«Калі прэзідэнт Трамп шчыра хоча дамовы, ён павінен спыніць няветлівы і непрымальны тон у дачыненні да вярхоўнага лідара Ірана, вялікага аятаы Хаменеі…», — напісаў ён
Паводле слоў Арагчы, Трамп таксама павінен спыніць прыніжэнне мільёнаў прыхільнікаў Хаменеі.
Арагчы заявіў, што іранскі народ «паказаў свету, што ў ізраільскага рэжыму НЕ МАЕ ІНШАГА ВЫХАДУ, як толькі БЕГЧЫ да 'таткі', каб пазбегнуць знішчэння нашымі ракетамі, не ўспрымае пагроз і абраз».
Міністр папярэдзіў, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі «Іран, не вагаючыся, пакажа свае рэальныя магчымасці, якія пакладуць канец любым ілюзіям наконт магутнасці Ірана».
«Добрая воля нараджае добрую волю, а павага нараджае павагу».
Трамп заклікаў Іран да «безумоўнай капітуляцыі» і выступіў з пагрозамі на адрас вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі на фоне росту напружанасці паміж Тэгеранам і Ізраілем.
Таксама Трамп заявіў, што «без сумневу» аддасць загад на чарговае бамбаванне ядзерных аб’ектаў Ірана, калі палічыць гэта неабходным.
Чытайце таксама:
Вярхоўны суд ЗША падтрымаў Трампа ў справе грамадзянства для іншаземцаў
Трамп заявіў, што выратаваў вярхоўнага лідара Ірана ад «ганебнай смерці»
Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну