У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы
У Магілёве міліцыя завяла крымінальную справу пасля таго, як падлетак пашкодзіў верталёт, што павінен быў стаць часткай экспазіцыі Музея Славы.
Як паведамляецца, верталёт прывезлі на адкрытую пляцоўку з аэраклуба ДТСААФ, але да афіцыйнага адкрыцця ён ужо паспеў пацярпець.
Падчас экскурсіі людзі маглі заходзіць у кабіну верталёта. А пасля мерапрыемства 15-гадовы падлетак прабраўся да машыны і ўдарыў нагой па шкле кабіны. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што хацеў праверыць трываласць шкла.
За хуліганства супраць хлопца распачалі крымінальную справу.