БЕЛ Ł РУС

Сацыяльныя зніжкі ў гандлёвых сетках працягнулі да канца гэтага года

27.06.2025 / 21:26

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага развіцця і гандлю разам з найбуйнейшымі гандлёвымі арганізацыямі краіны, на долю якіх прыпадае каля 60% рознічнага тавараабароту харчовых тавараў у Беларусі, падпісалі пагадненне аб працягванні надання сацыяльных зніжак для сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва да канца гэтага года.

Згодна з умовамі пагаднення, на 29 найменняў тавараў першай неабходнасці (у тым ліку хлеб, мука, крупы, макарона, мяса, малочная прадукцыя, яйкі, агародніна і інш.) дзейнічаюць зніжкі да 10%.

За ўвесь час дзеяння праграмы, запушчанай у студзені 2022 года, было выдадзена або актывавана больш за 2,4 мільёна сацыяльных картаў, а агульная сума дадзеных зніжак склала каля 137 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка

Мінчук краў цукеркі ў краме і перапрадаваў іх на вуліцы

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы

Каментары да артыкула