БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі

27.06.2025 / 19:1

Nashaniva.com

Украіна рыхтуецца значна павялічыць колькасць удараў па тэрыторыі Расіі з дапамогай дальнабойных беспілотнікаў, заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў у інтэрв'ю, якое публікуе «Інтэрфакс-Украіна».

Рустэм Умераў. Фота: сацсеткі

Па словах міністра, яшчэ два тыдні таму было прынята рашэнне ў некалькі разоў павялічыць маштабы і колькасць аперацый з выкарыстаннем БПЛА вялікай далёкасці. Ужо рыхтуецца закупка дзясяткаў тысяч новых дронаў, мішэнямі якіх стануць вайсковыя аб’екты на тэрыторыі Расіі.

Умераў паведаміў, што ў 2025 годзе ва УСУ плануецца паставіць больш за 4 мільёны беспілотнікаў. Па стане на сёння 1,5 мільёна з іх ужо перададзеныя — праз дзяржаўныя пастаўкі і набыццё непасрэдна вайсковымі брыгадамі. Украінскія вытворцы выйшлі на аб’ёмы, якія дазваляюць выпускаць больш за 4 мільёны БПЛА на год.

Умераў падкрэсліў, што пастаўкі беспілотнікаў адбываюцца згодна з графікам, а ўдары па расійскіх аб’ектах наносяцца штодзённа, у межах зацверджаных планаў.

Таксама адзначаецца, што яшчэ летась Украіна распрацавала сістэму рэгулярных дальнабойных аперацый і заключыла кантракты на дзесяткі тысяч дальнабойных дронаў. Гэта дазволіла наладзіць высокадакладныя ўдары па важных цэлях у глыбіню тэрыторыі Расіі.

Акрамя таго, Украіна разам з саюзнікамі пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для супрацьдзеяння усё большай колькасці атак з боку расійскіх БПЛА, уключаючы іранскія «шахеды». Выпускам гэтых дронаў займаюцца тры ўкраінскія кампаніі.

Чытайце таксама:

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

Кітайскія даследчыкі прадэманстравалі дрон памерам з камара

КНДР можа накіраваць у Расію 25000 чалавек на заводы па вытворчасці дронаў

У Беларусі за выкарыстанне дронаў прапануюць саджаць у турму

Каментары да артыкула