БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксі сутыкнулася з гарадскім аўтобусам

27.06.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Сёння каля 14:40 у Мінску на скрыжаванні вуліцы Маякоўскага з мясцовым праездам каля дома №129 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota, паварочваючы налева на дазволены сігнал святлафора, не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з аўтобусам МАЗ, які рухаўся насустрач.

У выніку сутыкнення легкавік выляцеў за межы праезнай часткі. 28-гадовая пасажырка Toyota была дастаўленая ў бальніцу для агляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула