БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны ФОТЫ

27.06.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Гучнае вяселле мільярдэра, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і яго спадарожніцы Ларэн Санчэс называюць «вяселлем стагоддзя». Святкаваць яго ў Венецыю, нягледзячы на пратэсты мясцовых, прыехала каля 200 гасцей. Хто з зорак запрошаны і колькі каштавала мерапрыемства?

Джэф Безас і Ларэн Санчэс выязджаюць з гатэля на свой перадвясельны прыём у Венецыі, Італія, 26 чэрвеня 2025 года. Фота: AP Photo/Luca Bruno

Вяселле Безаса і Санчас будзе ісці тры дні. Пара абвянчалася на востраве Сан-Джорджа — там знаходзіцца манументальны комплекс, спраектаваны архітэктарам XVI стагоддзя Андрэа Паладыё.

Фота: AP Photo/Luca Bruno

Паводле ацэнак, затраты на вяселле складуць ад 7 да 10 мільёнаў даляраў, піша Euronews.

Фота: AP Photo/Luca Bruno

Сярод запрошаных 200 гасцей шмат зорак. Напрыклад, Опра Уінфры, Кім Кардаш'ян, Арланда Блум, каралева Ранія з Іарданіі, Іванка Трамп з сям’ёй, Біл Гейтс.

Дачка Дональда Трампа Іванка і яе муж Джарэд Кушнер. Фота: AP Photo/Luigi Costantini

У аэрапортах Трэвіза і Венецыі чакаецца 90 прыватных самалётаў, звязаных з вяселлем.

Безас і Санчэс, меркавана, спыніліся ў люксавым пяцізоркавым гатэлі Aman Venice. Даступны для броні нумар цяпер там каштуе амаль 2500 еўра за ноч.

Кім Кардаш'ян з сястрой Хлоі. Фота: AP Photo/Luigi Costantini

Нявеста на працягу трох дзён зменіць 27 сукенак. Над вобразам працуюць Анна Вінтур і дызайнеры Oscar de la Renta, Dolce & Gabbana. Для сябровак нявесты будуць асобныя памочнікі, каб прасаваць і папраўляць іх сукенкі перад кожным выхадам.

Абслугоўваннем займаюцца зорныя шэф-повары, кошт меню на чалавека складае каля тысячы еўра.

Акцёр Арланда Блум. Фота: AP Photo/Antonio Calanni

61-гадовы Джэф Безас займае чацвёртае месца сярод самых багатых людзей свету. Яго багацце ацэньваецца ў 231 мільярд даляраў. Для яго і 55-гадовай Санчэс гэта другі шлюб.

Чытайце таксама:

Пратэстоўцы прымусілі Безаса перанесці вяселле далей ад цэнтра Венецыі

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса

Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын

Каментары да артыкула