БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам мужчына ўдарыў жонку па твары шклянкай, бо яна не паклікала яго вячэраць

27.06.2025 / 16:16

Nashaniva.com

У Брэсцкім раёнам адбылася жорсткая сямейная сварка: муж, знаходзячыся ў нецвярозым стане, напаў на жонку, таму што яна не паклікала яго вячэраць, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына ўдарыў жонку шклянкай па твары, прычыніўшы ёй сур'ёзныя траўмы. А калі жанчына спрабавала выклікаць міліцыю, ён пачаў яе душыць.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, мужчына цяпер знаходзіцца пад вартай, у дачыненні да яго вядзецца крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Мінчанка асэнсавала, што стала кур’еркай махляроў, і звярнулася ў міліцыю, таму пазбегла крымінальнай адказнасці

П'яны дырэктар фірмы прыставаў да школьніцы ў тралейбусе

Крадзеж, разбой, забойства, як экспертызы дапамаглі даказаць датычнасць вяскоўца да некалькіх злачынстваў

Каментары да артыкула