Службу ў арміі будуць залічваць у абавязковую адпрацоўку па размеркаванні
У Міністэрстве працы паведамілі, што тэрміновая служба, служба па кантракце, у рэзерве, а таксама альтэрнатыўная служба цяпер будуць лічыцца часткай абавязковай адпрацоўкі пасля заканчэння каледжа або ўніверсітэта.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле закону, выпускнікі цяпер павінны адпрацаваць: 2 гады пасля ўніверсітэта, 5 гадоў — калі вучыліся па мэтавым накіраванні, 2 гады — пасля сярэдняй спецыяльнай установы і 1 год — пасля прафесійна-тэхнічнай.
Служба ў арміі доўжыцца ад 1 да 1,5 гадоў, па кантракце — ад 2 гадоў, альтэрнатыўная служба — ад 2 да 3 гадоў.
Чытайце таксама:
«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—2025
Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя
Мінчанка выплаціць каледжу 40 тысяч рублёў за тое, што не паехала па размеркаванні
«Плакалі ўсе». Выпускнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад месцаў размеркавання