БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пракаментаваў удары па Іране

27.06.2025 / 14:8

Nashaniva.com

Нядаўнія ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана самым небяспечным чынам парушаюць палажэнні міжнароднага права, заявіў 27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на саміце ЕАЭС першапачаткова планавалася прысутнасць прэзідэнта Ірана — упершыню ў якасці прадстаўніка дзяржавы — назіральніка пры ЕАЭС. Аднак з прычыны вядомых абставінаў ён не змог прыляцець у Мінск.

«Нядаўнія ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана, якія знаходзяцца пад кантролем МАГАТЭ, самым небяспечным чынам парушаюць палажэнні міжнароднага права, уключаючы Дамову аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі і Жэнеўскія канвенцыі 1949 года. Не буду нават казаць пра пачуцці, якія такія дзеянні выклікаюць у Беларусі — краіне, найбольш пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Тады радыеактыўныя ападкі былі зафіксаваныя нават у Вялікабрытаніі, Германіі і Швецыі. Думаюць, напэўна, што цяпер не накрые. Асабліва краіну, якая здзейсніла падобныя дзеянні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула