У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію
У Падмаскоўі на два месяцы арыштавалі беларуса, абвінавачанага ў замаху на забойства двухгадовага дзіцяці, піша ТАСС. Рашэнне прыняў Хімкінскі гарадскі суд.
Скрыншот відэа Shot
«Суд задаволіў хадайніцтва следства і абраў Уладзіміру Віцікаву меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на два месяцы», — гаворыцца ў пастанове. Паводле даных следства, мужчына, знаходзячыся ў зоне прылёту аэрапорта Шарамеццева ў стане наркатычнага ап’янення, ухапіў чужое дзіця, падняў яго і з вялікай сілай кінуў на падлогу.
Хлопчык атрымаў пераломы чэрапа. Ён уведзены ў медыкаментозны сон і знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім, але стабільным стане.
Заведзена крымінальная справа за замах на забойства непаўналетняга, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае — гэта 15 гадоў калоніі.
Паведамляецца, што на допыце абвінавачаны не здолеў растлумачыць прычыны сваіх дзеянняў.
Беларус Віцікаў знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра з дыягназам «шызафрэнія». Ён жанаты, мае дзвюх дачок: адной 2 гады, другой 13 гадоў. У мужчыны таксама ёсць рэгістрацыя ў Расіі. Мае сярэднюю адукацыю, працаваў манцёрам кабельных сетак. Раней не судзімы.
Мужчыну пагражае да 15 гадоў турмы.
Чытайце таксама:
Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве