З 1 ліпеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт і з'явяцца новыя
З 1 ліпеня 2025 года ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Міністэрства па падатках і зборах апублікавала новыя максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам.
Каля 20 марак вырастуць у цане — ад 15 да 30 капеек. Гэта тычыцца прадукцыі фабрыкі «Нёман», кампаніі «Алідзі-Вест» і дзяржпрадпрыемства «Беларусьгандаль». У той жа час цэны на цыгарэты ад «Табак-інвест», «Інтэр Табака», «Сентоні ПРО» застануцца без зменаў.
Таксама з ліпеня на беларускім рынку з’явяцца 13 новых марак. Напрыклад, «Алідзі-Вест» пачне выпускаць цыгарэты Royals і Dunhill па цане ад 5,35 да 7,80 рубля. А «Беларусьгандаль» пачне ўвозіць новыя маракі The King Fusion, Corset і Chapman, кошт якіх будзе вар'іравацца ад 6,90 да 8,20 рубля.
Чытайце таксама:
Улады прапануюць прадаўцам на рынках абгрунтоўваць свае цэны
«Вынік 30-гадовага кіравання». Беларуска абурылася цэнамі на грушы
Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі