«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем
У сваёй першай прамове пасля заканчэння ваеннага канфлікту з Ізраілем, вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі заявіў пра перамогу Тэгерана.
Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP
«Я віншую іранскі народ. Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў і быў раздушаны пад ударамі ісламскай рэспублікі», — заявіў Хаменеі.
«ЗША ўступілі з намі ў прамую вайну з-за страху, што калі яны гэтага не зробяць, сіянісцкі рэжым будзе знішчаны. Мы перамаглі і далі Амерыцы жорсткую аплявуху», — дадаў ён.
Ён таксама заявіў, што атакі на іранскія ядзерныя аб'екты не парушылі іх працу, а наступствы іранскай атакі на базу ЗША ў Катары перамяншаюцца.
Раней Рада нацыянальнай бяспекі Ірана заявіла, што дзеянні іранскіх вайскоўцаў «прымусілі ворага [Ізраіль] прызнаць паразу, а таксама ў адзіночку спыніць уварванне».