БЕЛ Ł РУС

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў

26.06.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст памёр пасля працяглай хваробы ў дзень свайго нараджэння, 26 чэрвеня. Пра смерць паведаміў Беларускі саюз кінематаграфістаў

Валерый Рыбараў нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў расійскім Саратаве. З 1959 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» — спачатку як асістэнт рэжысёра, пазней — як рэжысёр. 

Этапным фільмам у творчым лёсе кінематаграфіста стаў дакументальны фільм «Танежскія бабы» (1977). Фільм прысвечаны лёсамі трох жыхарак вёскі і захаванаму ў першародным выглядзе ўнікальнаму абраду сустрэчы вясны ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна.

Зняў мастацкія фільмы «Жывы зрэз» (1978), «Чужая бацькаўшчына» (1982) і «Сведка» (1985)і.

Знятая ім моладзевая драма «Мяне завуць Арлекіна» (1988, па п'есе вядомага расійскага журналіста Юрыя Шчакачыхіна, які быў адным з аўтараў сцэнару) стала самым касавым айчынным фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно: за 12 месяцаў пракату карціну паглядзела 41,9 мільёна гледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула