БЕЛ Ł РУС

У Бешанковічах мужчына паспрабаваў прадаць птушаня і атрымаў «адміністратыўку»

25.06.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Аб'ява пра продаж птушаняці дзікай вушастай савы з'явілася ў адной з сацсетак, што выклікала рэакцыю неабыякавых грамадзян — яны звярнуліся ў інспекцыю аховы прыроды, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Аказалася, што птушанят было двое: аднаго сапраўды забраў да сябе жыхар пасёлка, а другі застаўся ў гарадскім парку каля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Забраную з дзікай прыроды птушку ў мужчыны канфіскавалі, а на яго распачалі адміністрацыйную справу паводле ч. 3 арт. 16.23 КаАП.

Савянят у выніку вярнулі ў парк, дзе іх чакала маці. Неўзабаве дарослая сава знайшла сваіх птушанят — і сям'я ўз'ядналася.

Чытайце таксама:

У Барысаве аўтамабіль пашкодзіла рыбіна, якая ўпала з неба

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

У Гродне з'явіцца экзатычная пара Рычарда і Джуліі. Яны будуць разам есці мышэй

Каментары да артыкула