БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі

25.06.2025 / 19:40

Nashaniva.com

«Калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен».

Сяргей Ціханоўскі

Падчас інтэрв'ю літоўскаму каналу Delfi вядучы пацікавіўся ў Сяргея Ціханоўскага, як бы ён папрасіў сябе называць? 

Сяргей у адказ заўважыў, што ў Рэмарка прачытаў думку аб тым, што імкненне да спрашчэння ўласціва дыктатарам.

«Калі дыктатары прыходзяць да ўлады, яны ўсё спрашчаюць. Вось дыктатар называе проста, напрыклад, адным словам «блогер». Ці для іх мы ўсе «злачынцы».

Але насамрэч, заўважае Ціханоўскі, чалавека нельга ахарактарызаваць адным словам:

«Чалавек, і сем'янін, і бацька дзяцей. Я і прадпрымальнік, і прадзюсар, і арганізатар добры, і шоўмэн, і букінгам займаўся, канцэртнай дзейнасцю, і рэкламным агенцтвам кіраваў, сваім прадакшнам. То-бок хіба можна чалавека адным нейкім словам ахарактарызаваць? Вядома ж, не. (…) Нельга сказаць, ён проста там блогер ці ён проста прадпрымальнік. Не. Таму адным словам вельмі цяжка».

Нягледзячы на складанасці, Сяргей усё ж такі знайшоў для сябе кароткае азначэнне:

«Я вам так скажу, калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен. І вось я — першы джэнтльмен Беларусі. Так, няхай не прызнаны, але першы джэнтльмен. І першым ужо больш ніхто не будзе. Вось я — першы джэнтльмен, мяне гэта задавальняе».

@nashaniva У Сяргея Ціханоўскага на эфіры літоўскага партала Дэлфі запыталі, як бы ён папрасіў сябе цяпер прадставіць шырокай аўдыторыі. Адказ былога палітзняволенага атрымаўся даволі цікавым #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Epic Music(863502) - Draganov89

Чытайце таксама:

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Варшавы

«Тата, я табе пачытаю, і ты заснеш». Ціханоўскі падзяліўся душэўнай гісторыяй пра дачку

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Каментары да артыкула