БЕЛ Ł РУС

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі

25.06.2025 / 18:34

Nashaniva.com

Суд Ленінскага раёна Брэста 20 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку «Культ Пиццы | Брест», на якую падпісаныя амаль 12 тысяч чалавек, піша «Вясна».

Гэты акаўнт «Укантакце» поўніцца пастамі са зняважлівымі выказваннямі пра Украіну і краіны Захаду ды праслаўленнем Расіі. Багата допісаў з мацюкамі. Як мы раней пісалі, адміністратар старонкі раней казаў, што асабліва не ведае беларускай мовы, прапановаў кантакт ГУБАЗіКа і заклікаў «збеглых» вяртацца, бо ў «Беларусі ах***а».

Брэсцкая піцэрыя далучыла да Беларусі Беласток. Адміністратар: У Беларусі ах***а. Магу даць кантакты ГУБАЗіКа

Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» гэтым разам дадалі:

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі беларусаў Чэхіі і Нідэрландаў

«Экстрэмісцкімі» прызналі рэсурсы беларусаў Латвіі і беларусаў Вільні

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»

Instagram Сашы Філіпенкі прызналі экстрэмісцкім

Каментары да артыкула