Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны
Па выніках саміту НАТА прэзідэнт Дональд Трамп зрабіў некалькі заяў, датычных вайны Расіі з Украінай і пра свае адносіны з лідарамі абедзвюх дзяржаў.
«Я лічу Пуціна чалавекам, якога ўвялі ў зман, ён заблытаўся. Пуцін хацеў бы завяршыць вайну з Украінай. Магчыма ў Пуціна ёсць тэрытарыяльныя амбіцыі і за межамі Украіны», — сказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Акрамя таго, ён выказаўся адносна сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:
«У нас былі цяжкія часы з Зяленскім, але ён быў вельмі мілым, я вельмі яго рады бачыць. Гэта была выдатная сустрэча. Калі я змагу, я пагавару з Пуціным, ці зможам мы спыніць вайну», — дадаў Трамп.
Пытанне спынення агню з Зяленскім, як Трамп сцвярджае, не абмяркоўвалася.
Сваё ранейшае абяцанне скончыць баявыя дзеянні ва Украіне за 24 гадзіны прэзідэнт ЗША назваў сарказмам.
Чытайце таксама:
З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну
Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення
Трамп перад самітам НАТА: Зяленскі — добры хлопец
Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным