Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча
Прычынай смерці вядомага беларускага актывіста Змітра Каспяровіча стаў пералом асновы чэрапа. Праваахоўнікі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак, піша «Еўрарадыё».
Зміцер Каспяровіч
Як мяркуецца, Каспяровіч атрымаў траўму (імаверна, упаў з лесвіцы), але здолеў устаць, падняцца з цокальнага на два паверхі і трапіць у сваю кватэру. Там яго знайшлі мёртвым праз тры дні пасля здарэння.
Змітру Каспяровічу было 43 гады. Ён быў у апазіцыі з юных гадоў, актыўна ўдзельнічаў у розных рухах, быў сябрам Сойма Партыі БНФ, а зарабляў як прадпрымальнік. Ён быў арганізатарам розных культурных ініцыятыў і фанатам падарожжаў: сам аб'ехаў паўсвету, больш за 70 краін.
Упершыню Змітра Каспяровіча судзілі ў 2006 годзе. За сарваны чырвона-зялёны сцяг яму прызначылі пяць месяцаў арышту.
У 2022-м годзе Дзмітрый выехаў з Беларусі і прызнаўся, што супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі. З ягонага прызнання многае заставалася няясным — было ясна толькі, што гэтая супраца магла быць даўняй.
Чытайце таксама:
Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ
Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер
«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела
У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча