БЕЛ Ł РУС

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

25.06.2025 / 16:22

Nashaniva.com

Карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX з чатырма астранаўтамі на борце накіраваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі. Чакаецца, што экіпаж правядзе на станцыі два тыдні, піша «Радыё Свабода».

Шубганшу Шукла, Тыбар Капу, Пэгі Уітсан і Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі перад стартам. Фота: AP Foto/Terry Renna

Ракета Falcon 9 стартавала ўначы на сераду з касмадрома ў штаце Флорыда. У склад экіпажа ўваходзяць:

У той час, калі Індыя, Польшча і Венгрыя апошні раз адпраўлялі сваіх грамадзян у космас, тыя, хто паляцеў цяпер, яшчэ нават не нарадзіліся, адзначае AFP.

Тады яны ляцелі ў межах савецкай праграмы «Інтэркосмас».

Індыец Ракеш Шарма быў на станцыі «Салют-7» у 1984 годзе. Такім чынам, Шубганшу Шукла стане першым індыйцам, які пабывае на МКС. Улады Індыі надаюць яго палёту вялікую ўвагу — чакаецца, што ён выйдзе на сувязь з прэм’ер-міністрам Нарэндрам Модзі з борта станцыі.

Венгр Берталан Фаркаш лётаў у космас у 1980 годзе, паляк Міраслаў Гермашэўскі — у 1978-м. Да сёння яны заставаліся адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якія пабывалі ў космасе. Абедзве краіны на той момант уваходзілі ў зону ўплыву Савецкага Саюза і належалі да вайскова-палітычнага блока «Варшаўская дамова».

Чытайце таксама:

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе

Каментары да артыкула