Праз Афганістан і Пакістан, з пасадкай у Самары і Ташкенце. Як цяпер лётаюць самалёты з Мінска ў Дубай
Днямі авіякампанія FlyDubai аднавіла палёты з Мінска ў Дубай. Цяпер два перавозчыкі (другі — «Белавія») выконваюць палёты ў ААЭ. Нядаўняя эскалацыя ваенных дзеянняў прывяла да закрыцця паветранай прасторы яшчэ ў некалькіх краінах. У выніку самалёты цяпер лётаюць з вялікім кругам, піша Blizko.by.
Расклад Нацыянальнага аэрапорта Мінск паказвае, што рэйсы FlyDubai з Дубая ў Мінск выконваюцца з прамежкавай тэхнічнай пасадкай у Самары і Уфе (Расія). Рэйсы «Белавія» ідуць з аналагічнай тэхпасадкай у Ташкенце (Узбекістан).
Рэйсы з Мінска ў Дубай ідуць па такой схеме: FlyDubai — прамыя беспасадачныя, «Белавія» — з пасадкай у Самары.
Вось трэк рэйса FlyDubai FZ1715 з Мінска ў Дубай за 24 чэрвеня. Відаць, што рэйс праходзіць над Афганістанам і Пакістанам.
Чытайце таксама:
Flydubai вяртае рэйсы з Дубая ў Мінск, аднак з дазапраўкай у Самары
«Белавія» не будзе павышаць кошт квіткоў у Дубай, нягледзячы на змену маршруту