БЕЛ Ł РУС

Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццева», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі

25.06.2025 / 10:59

Nashaniva.com

Неадэкватны беларус, які кінуў двухгадовае дзіця з вышыні свайго росту ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева», перад нападам ужыў віскі і ў зоне выдачы багажу — канчаткова страціў сувязь з рэальнасцю і пакалечыў малога, піша Mash.

Па інфармацыі Mash, 31-гадовы беларус Уладзімір Віцікаў працаваў у Каіры месяц — мантаваў металічныя канструкцыі на аб’екце.

Па заканчэнні праекта ён паляцеў дадому — да жонкі і двух маленькіх дзяцей.

Перад учынкам пачаставаўся гашышам з каірскага рынку і запіў яго трыма пляшкамі віскі ў аэрапорце.

Навошта напаў на малога — растлумачыць не можа. На допыце ён усё яшчэ быў нецвярозы. Са слоў беларуса, на радзіме ён быў судзімы за абарот наркотыкаў.

Хлопчык па-ранейшаму ў цяжкім стане. Падмаскоўны Следчы камітэт хадайнічае ў судзе аб арышце мужчыны.

Чытайце таксама:

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Беларус, што жорстка ўдарыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, быў пад наркотыкамі

Каментары да артыкула