БЕЛ Ł РУС

У Кыргызстане заблакуюць порнасайты. Парламент прыняў законапраект

25.06.2025 / 10:15

Nashaniva.com

На пасяджэнні парламента дэпутаты прынялі законапраект аб забароне доступу да сайтаў, што ўтрымліваюць кантэнт з элементамі парнаграфічнага характару ў інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі, у другім і трэцім чытаннях, паведамляе 24.kg.

Згодна з законапраектам, «распаўсюджванне кантэнту, які змяшчае элементы парнаграфічнага характару, у інтэрнэт-прасторы Кыргызскай Рэспублікі не дапускаецца».

У дакуменце прапісана, што:

Кабінет міністраў у выпадку прыняцця закона абавязаны стварыць рэестр забароненых інтэрнэт-сайтаў, што змяшчаюць элементы парнаграфічнага характару, доступ да якіх будзе заблакаваны на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула