У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады
Следчы камітэт Арменіі абвінаваціў рух «Свяшчэнная барацьба» ў падрыхтоўцы тэракту. Удзельнікі і лідары руху планавалі ажыццявіць тэрарыстычныя акты і захоп улады ў Рэспубліцы Арменія, паведамляе News.am.
Баграт Галстанян, фота news.am
Паведамляецца, што ініцыятар і кіраўнік руху В.Г. (архіепіскап Баграт Галстанян), не дасягнуўшы за некалькі месяцаў мэты, пастаўленай рухам па захопу ўлады ў Рэспубліцы Арменія спосабамі, дазволенымі Канстытуцыяй, з лістапада 2024 года «паставіў перад сабой мэту дасягнуць яе спосабам, не дазволеным Канстытуцыяй Рэспублікі Арменія, і для дасягнення гэтай мэты, па папярэдняй змове з шэрагам удзельнікаў руху, набыў неабходныя сродкі і інструменты для здзяйснення тэрарыстычных актаў і захопу ўлады ў складзе групы, а таксама наўмысна стварыў іншыя ўмовы, тым самым падрыхтаваўшыся да ўзурпацыі ўлады».
Улетку 2024 года Баграт Галстанян сфармаваў рух пад назвай «Свяшчэнная барацьба» і цягам некалькіх месяцаў арганізоўваў і праводзіў мітынгі і шэсці для абмеркавання розных пытанняў, што тычацца ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Арменія, для выказвання нязгоды прыхільнікаў руху з пазіцыямі ўрада Рэспублікі Арменія па гэтых пытаннях, каб прыцягнуць прыхільнікаў і далей узяць на сябе заканадаўчую і выканаўчую ўладу Рэспублікі Арменія.
Члены злачыннай групы прынялі рашэнне аб фарміраванні 200—250 ударных груп колькасцю да 25 чалавек з ваеннай падрыхтоўкай, у асноўным былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў паліцыі. Паведамляецца, што кожнай з якіх была пастаўлена выразная задача, якую яны павінны былі выканаць любой цаной, не ведаючы аб задачы, якую выконваюць іншыя групы, і ходзе яе выканання, і не далучаючыся да іншых груп.
СК Арменіі заяўляе, што злачынная група планавала, што пасля фармавання ўдарных груп і атрымання неабходных рэсурсаў для выканання пастаўленых задач, пасля таго як Галстатян назаве пэўны час для збору перад урадам для выказвання свайго незадавальнення з адпаведнай нагоды, ударныя групы будуць размешчаны ў загадзя вызначаных месцах і ні пры якіх абставінах не далучацца нават да невялікага мітынгу, які фактычна праводзіўся з мэтай адцягнуць увагу ўладаў.
Члены злачыннай групы выразна планавалі, што канчатковая мэта, пастаўленая перад рухам, павінна быць дасягнута не шляхам мітынгу яго ўдзельнікаў, а шляхам правядзення загадзя прызначаных імі ударнымі групамі дзеянняў у кароткі прамежак часу, на працягу 24—36 гадзін, і стварэння некантралюемай сітуацыі ў населеных пунктах Рэспублікі Арменія, паведамляе СК Арменіі.
У Галстаняна зараз ідуць вобшукі.
Чытайце таксама:
Нікол Пашынян запрасіў Каталікоса ўсіх армян асабіста пераканацца, што ён не рабіў абразання