У Беларусі з'явіцца новы кароткі нумар — 133
У Беларусі хутка з'явіцца кругласутачная гарачая лінія экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Яе адкрыюць на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, паведаміла намесніца дырэктара цэнтра па ідэалагічнай рабоце Наталля Громава.
Па словах Наталлі Громавай, лінія дапамогі будзе створана для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў тэрміновай псіхалагічнай падтрымцы.
Звязацца з псіхолагам можна будзе па кароткім нумары 133. Ён будзе віртуальны — званок будзе аўтаматычна перанакіроўвацца ў адпаведны рэгіён у залежнасці ад месца, адкуль тэлефануе чалавек.
Званкі будуць бясплатнымі як з мабільных, так і са стацыянарных тэлефонаў. Лінія будзе працаваць кругласутачна, а дапамагаць людзям стануць кваліфікаваныя спецыялісты са сферы аховы здароўя.
Чытайце таксама:
У Бабруйску 16-гадовы хлопец арганізаваў кол-цэнтр, які займаўся «мініраваннем»
Колькі трэба не плаціць за камунальныя паслугі, каб страціць жыллё?