БЕЛ Ł РУС

У Ашмянах пачалі рабіць каўбасу з гарбузовымі семкамі

24.06.2025 / 20:39

Nashaniva.com

На Ашмянскім мясакансервавым камбінаце вырашылі паэксперыментаваць і пачалі выпускаць варана-вэнджаную каўбасу з дадаваннем гарбузовых семак, піша Blizko.by.

Як паведамляецца ў інстаграме прадпрыемства, гэтае нестандартнае спалучэнне мясной прадукцыі і карысных семак можа стаць сапраўднай кулінарнай знаходкай. Каўбаса адрозніваецца пікантным смакам і хрумсткай тэкстурай, што можа спадабацца нават патрабавальным гурманам.

Акрамя арыгінальнага смаку, новая прадукцыя, як заяўлена, мае і карысныя ўласцівасці: гарбузовыя семкі багатыя на вітаміны, мінералы і антыаксіданты, якія спрыяюць добраму самаадчуванню.

Абяцаюць, што навінка хутка з’явіцца ў продажы.

Чытайце таксама:

«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе

У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу

«Белорусские продукты» ў Казахстане трапілі ў моўны скандал

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната

Каментары да артыкула