Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве
У крыві Уладзіміра Віцікава знайшлі сляды наркотыкаў.
Уладзімір Віцікаў. Фота з ягоных Аднакласнікаў
Уладзіміру Віцікаву 31 год. Ён родам з пасёлка Новая Гута ў Гомельскім раёне.
Скончыў там школу, а навучанне ва ўніверсітэце не скончыў. Нейкі час Уладзімір працаваў у Чарнігаўскай вобласці Украіны, а пасля пераехаў у Белгарадскую вобласць Расіі.
Працаваў на розных рабочых спецыяльнасцях у розных рэгіёнах Расіі. У інтэрнэце адшукваецца, што Віцікаў пакідаў некалькі заявак на мікрапазыкі на розныя сумы.
Уладзімір Віцікаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Сям'і ды дзяцей ва Уладзіміра, мяркуючы па ўсім, няма, прынамсі, у ягоных сацсетках няма ніводнай узгадкі. У мужчыны некалькі старонак у сацсетках, кантэнт у якіх: блатныя песні, рэп пра наркотыкі, крынджовыя мемы і фота з папоек. З адной са старонак вынікае, што ён можа мець судзімасць — кантэнт там адпаведны.
23 чэрвеня Віцікаў прыляцеў з Егіпта ў падмаскоўны аэрапорт Шарамеццева.
Без дай прычыны Віцікаў падышоў да паўтарагадовага дзіцяці з Афганістана, ашчаперыў яго і ляснуў галавой аб падлогу. У дзіцятка пашкоджаныя чэрап і хрыбет. Дзіця шпіталізавалі, увялі ў медыкаментозную кому і немаведама, што з ім будзе.
Уладзімір Віцікаў быў у неадэкватным стане, у яго крыві знайшлі сляды наркотыкаў.
Калі вы ведаеце пра штосьці больш, падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз сакрэтны чат у тэлеграме @nn_editor або на мэйл nivanasha@proton.me. Або ў Сігнал ці іншым спосабам тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.
Чытайце таксама:
Беларус, што жорстка ўдарыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, быў пад наркотыкамі
Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме
Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх