БЕЛ Ł РУС

Беларусу, які выпадкова параніў чалавека з лука ў варшаўскім парку, пагражае да трох гадоў зняволення

24.06.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня ў парку Струмыкова, у варшаўскім раёне Бялалэнка. 45-гадовы мужчына сядзеў на лаўцы, калі яго параніла стралой у калена. Як высветлілася, стралу выпусціў 34-гадовы грамадзянін Беларусі, які трэніраваўся страляць з лука па мішэні. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, але траўма аказалася несур’ёзнай.

Мішэнь для стральбы з лука. Фота: tvn24.pl

Падазраваны быў дастаўлены ў паліцыю, але адмовіўся даваць тлумачэнні. Пракуратура Варшавы прад’явіла яму абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу Польшчы — за пагрозу жыццю або здароўю і за прычыненне лёгкай шкоды здароўю, даведаўся «Белсат».

Цяпер мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, але меры стрымання да яго пакуль не ўжываліся.

Чытайце таксама:

Беларус страляў з лука ў варшаўскім парку і пацэліў у іншага чалавека

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось

На вакзале Гамбурга 12 чалавек пацярпелі пасля нападу чалавека з нажом

Каментары да артыкула