БЕЛ Ł РУС

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы

24.06.2025 / 10:12

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў Радашковічах Маладзечанскага раёна.

Мінскі школьнік адпачываў у Радашковічах у бабулі на лецішчы.

Недалёка ад лецішча хлопчык знайшоў бутэльку з надпісам «Порох». Дзіця высыпаў змесціва бутэлькі на зямлю і падпаліў. Адбылася ўспышка. Хлопчык атрымаў апёкі, піша kraj.by.

Хлопчыка шпіталізавалі ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У пацярпелага тэрмічныя апёкі полымем I—III ступені галавы, шыі, левай рукі і левай нагі.

Прычына здарэння ўсталёўваецца. Асноўная версія — дзіцячае свавольства з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула