БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываюць новы завод па перапрацоўцы смецця

23.06.2025 / 18:43

Nashaniva.com

Прадпрыемства па перапрацоўцы смецця ў сталіцы збіраюцца адкрыць 3 ліпеня, паведаміў у эфіры АНТ намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, магутнасць новага прадпрыемства будзе ў дзесяць разоў большая за ўжо наяўную — завод зможа перапрацоўваць каля 600 тысяч тон адкідаў у год.

Акрамя гэтага, разглядаюцца магчымасці выкарыстання RDF-паліва, якое вырабляецца з адкідаў, у будаўнічай галіне. Таксама плануецца вытворчасць тэхнічнага грунту, спосабы выкарыстання якога будуць узгодненыя з Мінпрыроды.

Пасля запуску новага завода ўзровень перапрацоўкі смецця ў Мінску павінен дасягнуць 95%.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрыюць завод па перапрацоўцы смецця на 500 работнікаў

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы

Стала вядома, калі ў поўную сілу запрацуе смеццеперапрацоўчы завод пад Мінскам

У Мазыры выкінулі на сметнік неверагодную колькасць хатніх закатак ВІДЭА

Каментары да артыкула