Расіяне атакавалі Адэскую вобласць, ёсць ахвяры
Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Адэскай вобласці, у выніку чаго загінулі двое людзей, а яшчэ як мінімум 12 былі параненыя.
Скрыншот з відэа
Адзін з удараў прыйшоўся на горад Белгарад-Днястроўскі — там была знішчана навучальная ўстанова, паведаміў кіраўнік вобласці Алег Кіпер. Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
На месцы працягваецца разбор завалаў — пад імі могуць заставацца людзі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўдакладніў, што пад абстрэл трапіў ліцэй. Дзяцей у будынку падчас атакі не было — там знаходзіліся толькі супрацоўнікі ўстановы.
Зяленскі заявіў, што падобныя расійскія ўдары не выпадковыя — расійская армія дакладна ведае, куды наносіць удары. Паводле яго слоў, гэтыя атакі — свядомыя і дэманстрацыйныя. Ён заклікаў узмацніць санкцыйны і палітычны ціск на Расію, каб прымусіць яе спыніць вайну.
Чытайце таксама:
Сярод ахвяр начной атакі на Кіеў — члены адной сям’і
Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі
Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя