БЕЛ Ł РУС

Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША

23.06.2025 / 14:56

Nashaniva.com

Іран вывез каля 400 кг узбагачанага да 60 % урану са сваіх ядзерных аб’ектаў за некалькі дзён да ўдараў ЗША, распавялі New York Times знаёмыя з данымі разведкі Ізраіля крыніцы.

Фота: АР

Паводле іх слоў, такое рашэнне стала рэакцыяй Тэгерана на рэгулярныя пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далучыцца да ваеннай аперацыі Ізраіля супраць Ірана. У прыватнасці, узбагачаны ўран захоўваўся ў падземным ядзерным комплексе ў Ісфахане ў невялікіх кантэйнерах, якія маглі вывезці ў багажніках дзесяці легкавых аўтамабіляў.

Таксама на спадарожнікавых здымках кампаніі Maxar Technologies каля ядзернага аб’екта ў Фардо было заўважана 16 грузавых аўтамабіляў. Аднак, што яны вывозілі, дакладна невядома. Гэта маглі быць у тым ліку вялізныя цэнтыфугi для абагачэння ўрану, але ўсе іх эвакуіраваць за такі кароткі тэрмін, хутчэй за ўсё, не атрымалася б, адзначыў у размове з NYT амерыканскі чыноўнік.

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі ў інтэрв’ю CNN падкрэсліў, што іранскія ўлады не хавалі — яны спрабавалі абараніць узбагачаны ўран. Па яго словах, апошні раз інспектары агенцтва бачылі іранскі ўран за тыдзень да пачатку ізраільскіх абстрэлаў. На пытанне NYT, ці быў уран, па яго меркаванні, перамешчаны ў іншае месца, Гросі адказаў: «Так». Да гэтага ён адзначаў, што з тэхнічнага пункту гледжання ўзбагачаны да 60 % уран — гэта амаль эквівалент 90 % — узроўню, неабходнага для стварэння ядзернай зброі.

Чытайце таксама:

Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Каментары да артыкула