БЕЛ Ł РУС

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі

23.06.2025 / 14:45

Nashaniva.com

У яго справе няма палітыкі, але Польшча змагла дастаць свайго грамадзяніна з беларускай турмы.

Хуберт Мруз

У ліку 14 чалавек, памілаваных Аляксандрам Лукашэнкам у дзень прыезду, быў грамадзянін Польшчы Хуберт Мруз. Яго гісторыя не мае нічога агульнага з палітычнымі ці шпіёнскімі гісторыямі.

На радзіме хлопец працаваў на будоўлі, на складзе крамы, быў кур’ерам.

Год назад ён паехаў у Брэст вырваць зуб — бо гэта ўдвая танней, чым у Польшчы.

На мяжы ў Мруза знайшлі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Рэч у тым, што Хуберт спажываў наркотыкі 14 гадоў, лячыўся ў клініцы — але марна.

За спробу кантрабанды наркотыкаў ён атрымаў каля пяці гадоў зняволення.

У маі 2025 года прапагандысты з БТ запісалі ў калоніі яго кароткі маналог пра абставіны справы.

Цяпер Мруз вярнуўся ў Польшчу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула