БЕЛ Ł РУС

77-гадовая жанчына ехала аддаць дакументы ў суд, а ў выніку адвезла за мяжу чужыя грошы

23.06.2025 / 10:9

Nashaniva.com

Жанчыне напярэдадні патэлефанавалі нібыта з «Белтэлекама» і на падставе падаўжэння дамовы на аказанне паслуг выманілі пашпартныя звестак.

Пасля з ёй звязаўся лжэ-праваахоўнік і паведаміў, што з выкарыстаннем яе асабістых даных ажыццяўляюцца незаконныя фінансавыя аперацыі, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мужчына пераканаў жанчыну, што махляр устаноўлены і крымінальная справа рыхтуецца да перадачы ў суд. Пенсіянерку папрасілі выступіць сведкай і адвезці недастаючыя дакументы для судовага пасяджэння ў суседнюю дзяржаву.

Па «важныя паперы» мінчанка паехала па паказаным ёй адрасе, дзе забрала ў падманутай 76-гадовай пацярпелай пакет, у якім знаходзіліся 4500 рублёў, адвезла за мяжу і перадала невядомым.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула