БЕЛ Ł РУС

Ратвейлер напаў на шасцігадовага хлопчыка ў Астравецкім раёне — дзіця ў цяжкім стане

22.06.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Хлопчыка шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі ног.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: тэлеграм-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама

Пра трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Маркуны Астравецкага раёна ў нядзелю каля 11-й раніцы паведамляе Гродзенскае УУС.

Двое дзяцей ехалі на веласіпедах, калі з-за плота аднаго з дамоў нечакана выскачыў ратвейлер. Адзін з хлопчыкаў паспеў уцячы і паклікаў дарослых, а другі — спалохаўся, упаў з ровара, і на яго кінуўся сабака.

Дарослым удалося адцягнуць сабаку і закрыць яго ў вальеры. Але да гэтага моманту дзіця ўжо было моцна паранена — ратвейлер нанёс сур’ёзныя пашкоджанні нагам. Хлопчыка ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу.

Паводле міліцыі, сабака быў зарэгістраваны і раней не праяўляў агрэсіі. Цяпер следчыя даюць прававую ацэнку дзеянням уладальніка. Ва Упраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама нагадваюць, што гаспадары буйных сабак нясуць поўную адказнасць за сваіх жывёл і наступствы іх паводзінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула