БЕЛ Ł РУС

Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян

21.06.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Анджэя Пачобута сярод іх няма.

Ілюстрацыйнае фота: «Вясна»

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы паведамілі, што сярод 14 вызваленых сёння вязняў з беларускіх турмаў ёсць трое грамадзян Польшчы.

Іх імёны не называюцца.

«Польскі бок неаднаразова звяртаўся з просьбамі аб вызваленні гэтых грамадзян, і іх перадача адбылася пры ўдзеле прадстаўніка МЗС Польшчы ў амбасадзе ЗША ў Вільні», — паведаміла МЗС.

Ведамства дадае, што спадзяецца, што візіт у Мінск спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША — генерала Кіта Келога, Джона Коэла і Крыса Сміта — стане першым крокам да вызвалення іншых польскіх зняволеных, у тым ліку Анджэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула