Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата
20 чэрвеня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме Уладзімір Пуцін, кажучы пра Украіну, заявіў: «У нас ёсць такая старадаўняя не прымаўка, не прыпавесць, а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша».
Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская адрэагавала на гэтыя словы. Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небяспечны расійскі імперыялізм і якую пагрозу ён уяўляе — не толькі для Беларусі, але і для Украіны, Малдовы, Грузіі ці Арменіі, пракаментавала яна «Позірку».
«Расія не паважае суверэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», — сказала яна.
Беларуская дэмакратычная лідарка звярнулася да кіраўніка РФ:
«Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расійскім салдатам быць на нашай зямлі і весці вайну супраць Украіны, ніколі не зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасць».
Чытайце таксама:
Ціханоўская і дэмсілы Венесуэлы дамовіліся сумесна супрацьстаяць сувязям рэжымаў Лукашэнкі і Мадура
Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь
Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце