Хаменеі падрыхтаваў трох пераемнікаў на выпадак замаху на яго
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі хаваецца ў сваім падземным бункеры і выбраў трох кандыдатаў на сваю пасаду баючыся замаху, піша New York Times са спасылкай на тры крыніцы.
Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP
Паводле звестак крыніц, Хаменеі пераважна размаўляе са сваімі камандзірамі праз даверанага памочніка і затрымлівае электронныя паведамленні, каб ускладніць яго выяўленне.
Заяўляецца, што Хаменеі прызначыў трох высокапастаўленых святароў у якасці кандыдатаў сабе на замену, а таксама выбраў пераемнікаў у сваёй вайсковай каманднай структуры на выпадак ліквідацыі дадатковых высокапастаўленых чыноўнікаў.
Чытайце таксама:
Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я
Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам
Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»