БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

21.06.2025 / 9:29

Nashaniva.com

Міністр абароны Ізраіля Ізраэль Кац заявіў, што Саід Ізадзі, кіраўнік палесцінскага падраздзялення Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), быў забіты ў кватэры ў горадзе Кум.

Саід Ізадзі. Фота: Tasnim

Раней СМІ паведамлялі, што два чалавекі сталі ахвярамі ўдараў Ізраіля па іранскім горадзе Кум, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Па словах Каца, Ізадзі «фінансаваў і ўзброіў ХАМАС» перад атакай 7 кастрычніка.

«Вялікае дасягненне для ізраільскай разведкі і ВПС, справядлівасць для забітых і выкрадзеных. Доўгая рука Ізраіля насцігне ўсіх яго ворагаў», — заявіў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула