Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева
Пастаянны прадстаўнік РФ у ААН Васіль Нябензя заявіў, што «мемарандум аб урэгуляванні» з прапановамі адносна спынення агню з'яўляецца «найлепшай прапановай» для Кіева. Пра гэта Васіль Нябензя заявіў на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, паведамляе «Украінская праўда.
Васіль Нябензя. Фота: Lev Radin / Pacific Press / LightRocket via Getty Images
«Падчас прамых расійска-украінскіх кантактаў у Стамбуле мы перадалі наш праект мемарандума аб мірным урэгуляванні. Ён складаецца з дзвюх частак і ўключае ў сябе ўмовы заключэння ўсеабдымнага доўгатэрміновага міру, а таксама ўмовы спынення агню», — сказаў дыпламат.
Нябензя заявіў, што «мемарандум» заснаваны на прынцыпах, заяўленых кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным у чэрвені 2024 года.
«Гэта найлепшая прапанова, якую Украіна можа атрымаць сёння. Раім прыняць яе», — сказаў дыпламат.
Расійскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы вечарам 2 чэрвеня апублікавалі тэкст расійскага «мемарандума аб урэгуляванні» з прапановамі адносна спынення агню.
Пуцін заявіў, што Расія імкнецца да завяршэння вайны супраць Украіны «як мага хутчэй».
Паводле яго слоў, пасля 22 чэрвеня расійская дэлегацыя гатова да новай сустрэчы з украінскім бокам.
Чытайце таксама:
Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў
На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні
Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле