БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

20.06.2025 / 19:25

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме 20 чэрвеня, заявіў, што лічыць усю Украіну расійскай, і не выключыў захопу Сумаў, патлумачыўшы гэта стварэннем «зонаў бяспекі».

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

«Наконт абласцей на Украіне, якія мы лічым сваімі. Я ўжо шмат разоў казаў, што лічу рускі і ўкраінскі народ адным народам на самай справе. У гэтым сэнсе ўся Украіна наша. … У нас ёсць такая старадаўняя не прымаўка, не прыпавесць, а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша», — заявіў Пуцін.

Таксама ён дапусціў захоп Расіяй Сумаў.

«У нас няма такой задачы забраць Сумы. Але ў прынцыпе я гэтага не выключаю», — сказаў расійскі кіраўнік.

Ён заявіў, што Расія стварае «зоны бяспекі» ўздоўж расейскай мяжы праз атакі ўкраінскіх войскаў. Паводле яго слоў, цяпер глыбіня «зоны бяспекі» ў Сумскай вобласці складае 8-12 км.

«[УСУ] узялі, залезлі да нас у Курскую вобласць. Страцілі там 76 тысяч чалавек. Гэта катастрофа для іх. Урэшце мы іх адтуль выбілі. Але яны пачалі ствараць пагрозу па ўсёй лініі судакранання. Да чаго гэта прывяло? У іх і так не хапае асабістага складу, а мы цяпер вымушаныя ствараць зону бяспекі», — сказаў Пуцін.

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку

Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе

Каментары да артыкула