БЕЛ Ł РУС

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам

20.06.2025 / 21:43

Nashaniva.com

Каштуе такі малюнак не сказаць каб танна — мужчына кажа, што дзеля яго прыйшлося адмовіцца ад пакупкі майкі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына з Баранавіч, які працуе дальнабойшчыкам у Еўропе, пахваліўся ў тыктоку тым, як арыгінальна пакінуў сваё «Я тут быў» ля Кёльнскага сабора ў Германіі.

Ля сусветнавядомай славутасці ўжо не першы год працуюць вулічныя мастакі, якія за грошы малююць крэйдай сцягі розных краін у выглядзе сэрцаў. Беларускі ж дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч.

@vitold.jr #топчик #рекомендация #Барановичи#Кёльнскийсобор ♬ Барановичи - Никита Фоминых

Дарэчы, паслуга гэтая не танная — у каментарыях мужчына піша, што першапачаткова мастак агучыў цану 50 еўра, але ў выніку атрымалася дамовіцца на 30 еўра. Атрымліваецца больш за 100 рублёў за малюнак, які знікне пасля першага дажджу.

Але ж дальнабойшчык сваім выбарам задаволены, нават нягледзячы на тое, што давялося дзеля яго адмовіцца ад пакупкі майкі.

А сам мастак зарабляе на такой творчасці некалькі разоў. Па-першае, яму плаціць замоўца, па-другое, іншыя турысты замілоўваюцца, калі бачаць родны сцяг, і кідаюць на яго манеты.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойшчык у Аўстрыі атрымаў траўмы пры напампоўванні кола

Польскія памежнікі затрымалі беларускага дальнабойшчыка

У беларускага дальнабойшчыка ў Польшчы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў цыгарэт

Дальнабойшчыка не прапусцілі з Беларусі ў Літву з-за вымпела расійскай СПА

Каментары да артыкула