Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку
Музычны ансамбль «Песняры» праз суд у Расіі дамогся скасавання таварнага знака, якім карысталася іншая кампанія, заўважыла «Люстэрка» ў матэрыялах расійскіх судоў. Прычына — калектыў мае намер сам выпускаць алкагольную прадукцыю пад брэндам «Песняры».
Ансамбль «Песняры»
Раней брэндам карысталася беларуская фірма «Нэтбікс», якая зарэгістравала яго яшчэ ў 2003 годзе (першапачаткова праз маскоўскую кампанію). Гэта перашкаджала ансамблю прасоўваць уласныя тавары і паслугі пад гэтым іменем. У выніку суд у маі 2025 года задаволіў пазоў музыкаў, бо брэнд тры гады не выкарыстоўваўся.
Цяпер ансамбль плануе разам з кампаніяй «НЭФ карпарэйшн» выпускаць гарэлку па новых рэцэптах, вырабленую на заводзе «Мінск Крышталь». Этыкеткі для прадукцыі ўжо распрацаваныя і заказаныя.
Цікава, што таварны знак «Песняры» цяпер належыць «НЭФ карпарэйшн», якой валодае бізнэсмен Алег Раманаў. Гэтая ж кампанія зарэгістравала брэнд «Хутка Смачна» і падала заяўку на таварны знак news.by — медыяпраект дзяржаўнай прапаганды.
Такім чынам, ансамбль вярнуў сабе права выкарыстоўваць уласнае імя і рыхтуецца выйсці на рынак алкагольнай прадукцыі.
Чытайце таксама:
Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»