Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт
У Санкт-Пецярбургу падчас правядзення Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ), на якім выступаў Уладзімір Пуцін, быў адключаны мабільны інтэрнэт. У Крамлі патлумачылі гэта мерай для забеспячэння «максімальнай бяспекі грамадзян».
Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пагрозу для жыцця людзей уяўляе, паводле яго слоў, Украіна, якая «пускае пад адхон» цягнікі з мірнымі жыхарамі. Таму калі трэба адключыць сувязь дзеля бяспекі, то яе адключаюць, адзначыў ён.
Жыхары Пецярбурга і Ленінградскай вобласці паведамілі, што мабільны інтэрнэт знік яшчэ ўвечары 17 чэрвеня, напярэдадні форуму. Гэта выклікала цяжкасці з выклікам таксі, карыстаннем банкаўскімі і іншымі сэрвісамі.
Паводле ацэнкі кіраўніка «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіла Клімарава, адна гадзіна без мабільнага інтэрнэту наносіць эканоміцы рэгіёна страты прыкладна на 78 мільёнаў расійскіх рублёў.
Чытайце таксама:
Міністр спорту хоча ўключыць беларускія футбольныя клубы ў расійскі чэмпіянат
Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі