БЕЛ Ł РУС

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

20.06.2025 / 10:15

Nashaniva.com

Другі заходні акруговы вайсковы суд Расіі прысудзіў актывістку Надзін Гейслер (Надзею Расінскую) да 22 гадоў пазбаўлення волі. Гейслер абвінавачвалалася ў дзяржздрадзе, фінансаванні тэрарызму і публічных закліках супраць бяспекі Расіі, паведамляе «Дождь».

Суд арыштаваў Гейслер у лютым 2024 года. Яе абвінавацілі ў закліках да дзейнасці супраць бяспекі дзяржавы, а пазней — у садзейнічанні тэрарызму і дзяржздрадзе.

Па версіі следства, у жніўні 2023 года дзяўчына апублікавала ў Instagram інфармацыю аб зборы гуманітарнай дапамогі для УСУ. Гейслер не прызнала віну, заявіўшы, што акаўнт не належыць ёй.

У 2022 годзе Надзін Гейслер заснавала жаночы валанцёрскі рух «Армія прыгажунь. Паводле апісання ў сацсетках, рух збіраў гуманітарную дапамогу і дапамагаў мірным жыхарам Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула