БЕЛ Ł РУС

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй

20.06.2025 / 8:26

Nashaniva.com

ЗША не выключаюць прымянення тактычнай ядзернай зброі для ўдару па асабліва ўмацаваным іранскім аб'екце па ўзбагачэнні ўрану ў Фардо, паведаміў са спасылкай на чыноўніка Белага дома Fox News.

Фота: AP Photo

У той жа час, са слоў суразмоўцы СМІ, амерыканскія вайскоўцы не сумняваюцца ў эфектыўнасці процібункерных бомбаў, якія могуць знішчыць іранскі ядзерны завод. 

Такім чынам у адміністрацыі Дональда Трампа абверглі публікацыю газеты The Guardian, у якой гаварылася, што вайскоўцы лічаць удар тактычнай ядзернай зброяй — адзіным спосабам знішчыць аб'ект у Фардо, але кіраўнік Белага дома адмаўляецца разглядаць такі варыянт.

Да гэтага выданне Axios пісала, што Трамп сумняваецца ў тым, што звышмагутная супрацьбункерная бомба GBU-57 вагой 13,6 тоны здольная гарантавана разбурыць падземны іранскі завод, які знаходзіцца на глыбіні 90 метраў. Пры гэтым агенцтва па зніжэнні ваеннай пагрозы (DTRA), якое ўваходзіць у Мінабароны ЗША, ацэньвала, што для ліквідацыі ядзернага аб'екта ў Фардо спатрэбіцца спачатку размякчыць глебу звычайнымі бомбамі, а затым скінуць на яго ядзерны боепрыпас з бамбавіка, каб сцерці завод з твару зямлі.

Чытайце таксама:

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?

Каментары да артыкула