БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»

20.06.2025 / 7:19

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў магчымае забойства Вярхоўнага лідара Ірана. Яго слова цытуе пракрамлёўскі тэлеграм-канал «Пул №3».

Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

 — Калі б, тым не менш, адбылося так, што Ізраіль пры садзейнічанні ЗША забіў аяталу Алі Хаменеі, як бы адрэагавала Расія?

— Вельмі негатыўна. Вельмі негатыўна. Мы б гэта рашуча асудзілі.

— Гэта пацягнула б за сабой якія-небудзь дзеянні?

— Гэта прывяло б да дзеянняў, якія зыходзяць знутры Ірана. Іранскае грамадства вельмі добра арганізавана і вельмі добра кансалідавана. І гэта прывяло б да з'яўлення экстрэмісцкіх настрояў унутры Ірана. І тыя, хто пра гэта кажа, павінны памятаць пра гэта. Яны адкрыюць скрыню Пандоры.

Нагадаем, што нядаўна міністр абароны Ізраіля заявіў, што знішчэнне Алі Хаменеі — адна з мэтаў вайны Ізраіля супраць Ірана.

Чытайце таксама:

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я

Каментары да артыкула