У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі
Прынамсі пару тыдняў у большасці пунктаў Свята-Елісавецінскага манастыра, якія знаходзяцца ў гандлёвых цэнтрах і іншых ажыўленых месцах у Менску, спыніўся прыём запісак за здароўе і за спачын. Як паведамляюць некалькі незалежных крыніц з манастыра, гэта звязана з праверкамі фінансавай дзейнасці апошняга, якія праводзіць як кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы, так і адпаведныя дзяржаўныя органы, піша «Хрысціянская візія».
Кіраўнік Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэй Лемяшонак
Паведамляецца, што на дзейнасць манастыра паступілі скаргі ад супрацоўнікаў арганізацыі, у якіх раскрываліся схемы фінансавых злоўжыванняў і парушэнняў правоў работнікаў.
Чытайце таксама:
«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?
Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг