БЕЛ Ł РУС

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё

19.06.2025 / 20:25

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дае магчымасць пераходзіць ад арэнды жылля да яго прыватызацыі. Дакумент, як заяўляецца, накіраваны на паляпшэнне сацыяльных гарантый у сферы жыллёвых адносін.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле палажэнняў указа, грамадзяне некаторых запатрабаваных прафесій змогуць выкупіць арэнднае жыллё ў малых населеных пунктах (да 20 тысяч чалавек, за выключэннем Мінскага раёна).

Каб скарыстацца з гэтага права, патрэбна адпавядаць пэўным умовам: мець патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працаваць у арганізацыі, якая дала жыллё, пражыць у ім не менш за 10 гадоў, не атрымліваць раней дзяржаўную падтрымку на будаўніцтва або куплю жылля і не мець іншага жылля ў гэтым населеным пункце.

Аплаціць цану жылля можна ў растэрміноўку да 15 гадоў, а таксама выкарыстаць на гэта імянныя чэкі «Жыллё» і сродкі сямейнага капіталу.

Таксама мясцовыя органы ўлады і дзяржаўныя арганізацыі змогуць перадаваць у прыватную ўласнасць аднакватэрныя дамы і кватэры ў дамах блочнага тыпу, размешчаныя ў сельскай мясцовасці, калі яны эксплуатуюцца больш за 10 гадоў і патрабуюць капітальнага рамонту.

Жыллё, якое давалася работніку на час працы, таксама можа пераходзіць у яго ўласнасць тады, калі ён адпрацаваў у арганізацыі не менш за 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў адрэгуляваць правілы прадастаўлення і выкупу арэнднага жылля

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»

У Беларусі змяніўся парадак выдзялення арэнднага жылля

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць

Каментары да артыкула