БЕЛ Ł РУС

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам

19.06.2025 / 18:44

Nashaniva.com

18-гадовая баскетбалістка Чжан Цзыюй дэбютавала за нацыянальную жаночую зборную Кітая і адразу стала зоркай інтэрнэту. Прычына такой увагі — яе ўнікальны рост: 226 см! Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у гісторыі жаночага баскетбола, і пра больш высокіх спартсменак афіцыйнай інфармацыі няма, піша «Трыбуна».

Сваю першую гульню за дарослую зборную Чжан правяла супраць Босніі і Герцагавіны 16 чэрвеня. За 12 хвілін на пляцоўцы яна паспела набраць 16 ачкоў і зрабіць 7 падбораў, а Кітай перамог з лікам 127:56.

Zhang Ziyu is now 18 and just made her senior national team debut for China

She’s up to 7’5”pic.twitter.com/4MiGADUkml

— New York Basketball (@NBA_NewYork) June 16, 2025

Дзяўчыну тут жа параўналі з Яа Мінам — знакамітым кітайскім цэнтравым, які таксама меў велізарны рост (229 см).

Раней Чжан ужо заяўляла пра сябе на моладзевым узроўні. На Кубку Азіі U-18 яна была прызнаная найлепшым гульцом (MVP), набіраючы ў сярэднім 35 ачкоў, 12,8 падбораў і амаль 3 перадачы за матч.

Чжан Цзыюй ужо трапляла ў цэнтр увагі, калі ёй было ўсяго 14 гадоў — фота з турніру U-15, дзе яна значна пераўзыходзіла суперніц па росце, сталі віруснымі.

Тлумачэнне ж такога фенаменальнага росту, відаць, у генетыцы: бацька і маці Чжан таксама былі баскетбалістамі, іх рост — 213 і 198 см адпаведна.

Цяпер дзяўчына выступае за сістэму клуба «Пекін» і ўжо ўдзельнічала ў Матчы зорак Кітая. У жаночую НБА яна зможа трапіць не раней, чым ёй споўніцца 20 гадоў — такія правілы для замежных спартсменак.

@lesilewu19 Chinese women's basketball team #zhangziyu #basketball #china #asiancup #chinese ♬ Pretty Girls Walk - Big Boss Vette

Фота і відэа з Чжан вірусяцца ў сацсетках, збіраючы мільёны праглядаў — з-за яе росту і стылю гульні.

Чытайце таксама:

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі

Упершыню з 2008 года змяніўся чэмпіён Беларусі па баскетболе

Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў

На Youtube з'явілася відэаверсія спектакля пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатра ВІДЭА

Каментары да артыкула