БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі

19.06.2025 / 18:14

Nashaniva.com

19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні звання генерал-маёра чатыром вайскоўцам.

Чарговыя вайсковыя званні генерал-маёра прысвоеныя палкоўнікам Дзмітрыю Кучуку, Дзмітрыю Страшынскаму, Андрэю Расюку і Аляксандру Лаўрэнаву.

Дзмітрый Кучук — начальнік Мінскага сувораўскага вайсковага вучылішча.

Дзмітрый Страшынскі — начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Андрэй Расюк — начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.

Аляксандр Лаўрэнаў — начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Нашчадка эмігрантаў з Беларусі прызначылі галоўнакамандуючым аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе

Каментары да артыкула